Гісторыя нашай краіны – гісторыя вялікіх перамог, гераізму, мужнасці.
Вайна стала суровым выпрабаваннем для нашага народа, у тым ліку і для жыхароў Мастоўшчыны, якія адны з першых адчулі на сабе ўсе жахі фашысцкай агрэсіі.
Маўклівыя сведкі той жудаснай пары прадстаўлены на нашай віртуальнай выставе: рэшткі ваеннага ўзбраення, большасць якога знойдзена на месцы Барысаўскага аэрадрома. Гэта каска нямецкага салдата, фляжка для захоўвання вадкасці, кацялок, галоўка ад магутнай бомбы, гільза ад снарада, частка кулямётнай стужкі, кірка-рыдлёўка, кавалак калючага дроту, вяроўка.