Этнаграфічны аддзел "Сялянская хатка XIX ст."

Галоўнай задачай экспазіцыі этнаграфічнага аддзелу было і застаецца – паказ сялянскага побыту, умоваў жыцця нашых продкаў, рэчаў і прыстасаванняў, якімі карысталіся больш чым сто гадоў таму. Тут  адноўлены інтэр’ер жылога пакоя, каморы, а выстаўленыя ў сенях драўляныя плуг, барана, сошка і іншы сельскагаспадарчы інвентар даюць нам уяўленне пра нялёгкую сялянскую працу.

Зараз каля хаткі арганізавана рэкрэацыйная зона, дзе праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы, для наведвальнікаў музея прапануюцца анімацыйныя праграмы з народнымі гульнямі, песнямі, танцамі.