Установа культуры «Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей»

Установа культуры «Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей» знаходзіцца ў сельскай мясцовасці (аг. Гудзевічы), але дзякуючы ўнікальнай сабранай калекцыі рэдкіх артэфактаў: кніг, аўтографаў, твораў выяўленчага мастацтва (карцін, гравюр, скульптурных твораў), вырабаў народнага ткацтва, разнастайных прыладаў працы з сялянскага хатняга побыту, гербарыяў, сабраных Зоськай Верас, калекцыі дакументаў па гісторыі Гудзевіч — фонды музея маюць вялікую каштоўнасць не толькі для свайго рэгіёну, але і для культурнай спадчыны рэспублікі.

Разнастайнасць тэматычнай структуры экспазіцыі музея прываблівае экскурсантаў не толькі з розных куткоў Беларусі, але і з блізкага, і з далёкага замежжа. Музей вядомы і карыстаецца аўтарытэтам у навуковых колах сярод тых, хто вывучае літаратурную, этнаграфічную, культурную спадчыну нашага народа.

Расказваць пра музей можна бясконца доўга. Але, як кажуць у народзе, лепш адзін раз убачыць, чым многа разоў пачуць, таму ШЧЫРА ЗАПРАШАЕМ НАВЕДАЦЬ МУЗЕЙ!