"Літаратурны свет Бацькаўшчыны"

У залах раздзела “Літаратурны свет Бацькаўшчыны” прадстаўлены самыя цікавыя і каштоўныя матэрыялы, якія расказваюць пра гісторыю стварэння музея, пра нашу літаратуру, пра вядомых беларускіх пісьменнікаў, лёс якіх так ці інакш звязаны з Гудзевічамі. Паказана багатая перапіска, якую вялі вучні школы, збіраючы матэрыялы для экспазіцыі музея.