Месячнік бяспечнай працы

З 20 мая 2024 года па 20 чэрвеня 2024 года ва УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” праходзіць “месячнік бяспечнай працы”.

Мэтай месячніка з'яўляецца прыняцце дадатковых мер па забеспячэнні пажарнай бяспекі і бяспечных умоў працы, недапушчэнні вытворчага траўматызму пры правядзенні работ з павышанай небяспекай, павышэнню адказнасці кіраўнікоў за забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы ва ўстановах сферы культуры.

У рамках месячніка бяспечнай працы актуалізаваны інфармацыйныя матэрыялы на стэндзе ўстановы з заклікамі аб неабходнасці выканання работнікамі норм і правілаў аховы працы, забеспячэння асабістай бяспекі ва ўстановах сферы культуры. Праведзена праверка адпаведнасці працоўных месцаў, абсталявання, інструментаў і прыстасаванняў патрабаванням нормаў і правілаў аховы працы і г.д.

А наведвальнікам сайта прапануем да вывучэння інфаграфіку па ахове працы.

24