
У Рэспубліцы Беларусь з 27 мая па 5 чэрвеня 2024 г. праводзіцца прафілактычная акцыя «Дэкада кібербяспекі», мэта якой павысіць лічбавую граматнасць беларусаў.
Запланаваны лекцыі і семінары, падчас якіх спецыялісты раскажуць аб распаўсюджаных відах IT-злачынстваў, дадуць практычныя парады па абароне ад зламыснікаў, у тым ліку растлумачаць, як захаваць грошы пры ажыццяўленні фінансавых аперацый.
Асаблівая ўвага будзе нададзена непаўналетнім, асобам пажылога ўзросту, грамадзянам, якія пражываюць у сельскай мясцовасці.
Прапануем прайсці па спасылцы і вывучыць інфаграфіку па абароне ад інтэрнэт-злачынцаў. Гэтыя веды дапамогуць абараніць вашы асабістыя дадзеныя і грошы ў лічбавым прасторы!