22 чэрвеня

22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

Гэты дзень нагадвае нам пра трагічныя падзеі пачатку Вялікай Айчыннай вайны, калі 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія вераломна напала на нашу Радзіму. Мільёны жыццяў былі загублены, мільёны лёсаў зменены назаўжды.

У гэты дзень мы ўспамінаем герояў, якія змагаліся на фронце, працавалі ў тыле, перажылі блакаду і канцлагеры, аддалі сваё жыццё за свабоду і незалежнасць нашай краіны.

Работнікі УК «Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей» усклалі кветкі да абеліска, усталяванага ў памяць аб аднавяскоўцах, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў в.Радзевічы, і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання. 

Спадзяемся, гэты дзень стане напамінам аб цане міру і важнасці захавання гістарычнай памяці. Мы памятаем, мы ганарымся, мы ўдзячны.

984