
Як вучыліся і адпачывалі школьнікі ў савецкі час? Як выглядалі школьныя прыналежнасці ў 20 стагоддзі? На гэтыя і іншыя пытанні сучасным вучням дапаможа адказаць выстава «Цудоўныя школьныя гады», якая адкрылася ў Гудзевіцкім літаратурна-краязнаўчым музеі.
2 верасня 2024 г. на адкрыццё выставы прыйшлі вучні 2-4 класаў Гудзевіцкай СШ.
Школьнікі акунуліся ў мінулае і пазнаёміліся з прадметамі школьнага жыцця, якія ўваходзілі ў штодзённы лад савецкага школьніка: падручнікі, пропісі, чарніліцы, школьная форма, піянерскія атрыбуты і многае іншае, а таксама даведаліся пра гісторыю адукацыі ў Гудзевічах, аб першых настаўніках і выпускніках. Пра ўсё гэта гасцям распавяла старшы навуковы супрацоўнік Рэйшэль Лілія Іосіфаўна. Дзеці з цікавасцю слухалі яе аповед. Але з большым захапленнем сучасныя школьнікі разгадвалі тайну электрафікаванага алфавіта, гулялі ў “Алфавіт” і “Лато”.
А гасцей музея старэйшага ўзросту запрашаем з настальгіяй успомніць свае школьныя гады.
Выстава будзе працаваць да 30 верасня.