
Да 80-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці ў Гудзевіцкім літаратурна-краязнаўчым музеі адкрылася аднадзённая выстава “На цудоўных хвалях Нёмана”.
Гродзеншчына – край з багатай гісторыяй і самабытнай культурай. А “На цудоўных хвалях Нёмана” – своеасаблівы летапіс жыцця Панямоння.
На выставе экспануюцца выданні па гісторыі вобласці, грамадскага жыцця, адукацыі, навуцы, культуры, аб знакамітых людзях, славутасцях і аб турыстычных аб'ектах Прынёманскага краю. Прадстаўленая літаратура адлюстроўвае змены, якія адбыліся на Гродзенскай зямлі за 80 гадоў яе існавання.
Вывучаючы сучасныя шыкоўна аформленыя кнігі і выданні мінулых гадоў наведвальнікі выставы могуць даведацца, як жылі і працавалі на Гродзеншчыне людзі ў розныя перыяды гісторыі краю.