
26 верасня ў Беларусі пройдзе Адзіны дзень бяспекі. Асноўныя арганізатары акцыі – МНС, МУС, Міністэрства аховы здароўя, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, таксама да іх далучацца грамадскія аб'яднанні, сродкі масавай інфармацыі і іншыя зацікаўленыя арганізацыі.
Задачы Адзінага дня бяспекі – фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне ў арганізацыях навучання работнікаў правільным дзеянням ва ўмовах пажараў і няштатных сітуацый, а таксама дзеянням па аказанні першай дапамогі, у тым ліку да прыбыцця спецыяльных службаў (выратавальнікаў, медыцынскіх работнікаў, міліцыі).
Мэта правядзення Адзінага дня бяспекі – максімальнае зніжэнне траўміравання і гібелі людзей ад знешніх прычын. Кожны з нас можа патрапіць у сітуацыю, у якой яго жыццё і здароўе, а таксама тых, хто апынуўся побач, будзе залежыць ад правільнасці яго дзеянняў і паводзін. Таму мы рэкамендуем перайсці на сайт Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, дзе апублікаваны наглядныя матэрыялы па папярэджанні надзвычайных сітуацый. Прапануем вам азнаёміцца з імі.
Памятайце, што Ваша бяспека – у Вашых руках!