
17 верасня 2024 года ва УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” прайшла гадзіна гісторыі “Беларусь – краіна адзінства і згоды”, прымеркаваная да Дня народнага адзінства. Старшы навуковы супрацоўнік музея Рэйшэль Лілія Іосіфаўна разам з вучнямі 8-10 класаў Гудзевіцкай СШ узгадалі важнейшыя падзеі восені 1939 года, у выніку якіх уз’яднаўся беларускі народ.
Наведвальнікі музея таксама мелі магчымасць азнаёміцца з тэматычнай выставай, на якой былі прадстаўлены кнігі, прысвечаныя ўз'яднанню Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г., энцыклапедыі па гісторыі Беларусі з фондаў музея.