Інфармацыйная сустрэча «Моладзевы экстрэмізм»

Праблема экстрэмізму і распаўсюджвання нацызму ў Рэспубліцы Беларусь у апошнія гады набывае актуальнасць. У тым ліку гэта тычыцца моладзевага асяроддзя, дзе дэструктыўныя праявы непрадказальныя, вокамгненныя і асабліва небяспечныя.

3 кастрычніка 2024г. калектыў Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея сабраўся за круглым сталом, дзе быў азнаёмлены з інфармацыйнымі матэрыяламі «Прыкметы ўцягвання моладзі ў дэструктыўную дзейнасць праварадыкальных груповак», распрацаванымі Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Падчас сустрэчы была дадзена інфармацыя аб паняцці «моладзевы экстрэмізм», віды экстрэмісцкіх груповак, як ён выяўляецца, якія прыкметы, наступствы ўдзелу ў дадзенай дзейнасці.

Ніжэй прымацавана прэзентацыя "Прыкметы ўключэння моладзі ў экстрэмісцкія фарміраванні", з якой кожны можа азнаёміцца самастойна.

288