
На працягу 28 гадоў у Рэспубліцы Беларусь на Пакровы адзначаецца Дзень маці. Свята займае асаблівае месца ў кожнай сям'і. Хочацца выказаць падзяку ўсім мамам, якія дораць сваё цяпло, клопат і ласку.
14 лістапада 2024 года супрацоўнікі Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея правялі мерапрыемства “Жанчына – крыніца прыгажосці”, прысвечанае Дню маці.
Галоўныя госці – жанчыны-мамы, жыхаркі аг.Гудзевічы.
Адкрываючы мерапрыемства, старшы навуковы супрацоўнік Рэйшэль Лілія Іосіфаўна павіншавала матуль са святам і расказала пра гісторыю ўзнікнення Дня маці, пра яго сувязь з рэлігійным святам Пакроў Прасвятой Багародзіцы.
Таксама госці пазнаёміліся з міні-выставай з фондаў музея: з творамі розных аўтараў, якія праслаўляюць маці, і з чароўнымі «дробязямі», якія выкарыстоўвала ў паўсядзённым жыцці савецкая жанчына.
Акрамя таго, павабныя наведвальніцы сталі першымі ўдзельнікамі новай музейнай праграмы.
А прыемным дадаткам стала ўручэнне сімвалічных падарункаў гасцям.
Мы рады, што ў нас атрымалася падарыць пазітыўныя эмоцыі кожнай прысутнай маці!