Выстава «Навагоднія дзівосы»


Вось і прыйшла доўгачаканая чароўная зіма. Так, менавіта чароўная, бо на гэты час прыпадае свята Нараджэння Хрыстова і свята сустрэчы Новага Года. Усе людзі чакаюць навагодняга чарадзейства, спаўнення сваіх мараў і надзей. Самым чароўным атрыбутам свята з’яўляецца ёлка. Здаўна было прынята яе ўпрыгожваць. На ёлку вешалі свечкі, пернікі, арэхі, мандарыны, звараныя ў мёдзе яблыкі і сушаную садавіну. Пазней дадаліся цукеркі, выразаныя з кардону фігуркі людзей і жывёл, анёлы і званочкі, яркія ліхтарыкі і папяровыя гірлянды.

У канцы XIX стагоддзя людзі пачалі віншаваць адзін аднаго, адпраўляючы святочную паштоўку. Спачатку гэта былі фотаздымкі з прыгожымі відамі, а пазней з’явіліся спецыяльныя ілюстраваныя карткі да розных святаў, у тым ліку да Каляд і Новага Года. Прыгожыя, яркія, яны неслі шчырыя віншаванні родным і блізкім у розныя куточкі свету. Іх захоўвалі на працягу многіх гадоў, як памяць і добрую вестку.

Наша выстава дэманструе шмат паштовак і ёлачных упрыгожанняў, якія вырабляліся ў Савецкім Саюзе. Вабяць вока работы аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў ДУ “Мастоўскі раённы цэнтр культуры”, выкананыя з прыроднага матэрыялу.


Вот и пришла долгожданная волшебная зима. Да, именно волшебная, ведь на это время приходится праздник Рождества Христова и праздник встречи Нового года. Все люди ждут новогоднего волшебства, исполнения своих мечтаний и надежд. Самым волшебным атрибутом праздника является ёлка. Издавна было принято её украшать. На ёлку вешали свечи, пряники, орехи, мандарины, сваренные в меде яблоки и сушеные фрукты. Позже добавились конфеты, вырезанные из картона фигурки людей и животных, ангелы и колокольчики, яркие фонарики и бумажные гирлянды.

В конце XIX века люди начали поздравлять друг друга, отправляя праздничную открытку. Сначала это были фотографии с красивыми видами, а позже появились специальные иллюстрированные карточки к различным праздникам, в том числе к Рождеству и Новому году. Красивые, яркие, они несли искренние поздравления родным и близким в разные уголки мира. Их хранили на протяжении многих лет, как память и благую весть.

Наша выставка демонстрирует много открыток и елочных украшений, которые изготавливались в Советском Союзе. Манят глаз работы отдела традиционного искусства и ремесел ГУ “Мостовский районный центр культуры”, выполненные из природного материала.

1587