Калядкі — добрыя святкі!

З завяршэннем каляднага перыяду ў Гудзевіцкім музеі адбыліся апошнія тэатралізаваныя пастановы "Калядкі - добрыя святкі!" А паэт Мікалай Пятровіч Іваноўскі, добры сябра нашага музея, калі пабываў на свяце, то нават верш гэтай падзеі прысвяціў!

Музей у Гудзевічах ёсць.
Заўжды жаданы там вы госць.

Не злічыш ўсіх музея скарбаў,
А дываноў, адзення фарбаў!

Калядныя прыгожа святкі
Праводзяць пекна каля хаткі.
І дзетвара, і госці рады
Пабачыць даўніны абрады.
На стол па сене беларус
Заслаў свой вышыты абрус,
Лазанцы, розныя прысмакі,
Пірог, ласункі, стравы з макам.

Даўно не бачылі, не чулі –
Нясецца спеў і танцы, гулі.

Дзяўчаты ў квецені, як вішні,
Танцуюць спраўна, бойка, ўвішна.
З казой, мядзведзем, яркай зоркай,
Каўбасы, сала ў меху-ворку,
З прыпеўкамі і торбай жартаў –
Пісаць пра гэта вершы варта. <...>
Прыемна ў танцы страпянуцца,

У часы былыя акунуцца.
Тут мёд, гарбата і аладкі –
Прыпомняць некалі нашчадкі.

Мы дзякуем усім, хто быў з намі. Да новых сустрэч у Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі!

496