Акцыя «Гісторыя ў артыкулах і фотаздымках»

Паважаныя сябры! 2 лютага 1968 года Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей упершыню адчыніў свае дзверы, і ў гонар гэтага, мы рады запрасіць Вас прыняць удзел у акцыі – “Гісторыя ў артыкулах і фотаздымках”. Калі ў Вас захаваліся архіўныя фотаздымкі, на якіх ёсць вашы візіты ў музей у перыяд яго працы да 2000-х гг. – падзяліцеся імі з намі.

Таксама мы збіраем газетныя артыкулы і кнігі, у якіх фігурыраваў наш музей на працягу ўсёй яго працы.

Кожны фотаздымак, артыкул, выданне, якія звязаны з нашым музеем, – акно ў мінулае, якое захоўвае ў сабе эмоцыі, успаміны і гісторыі людзей, стаўшых сведкамі значных падзей. Мы запрашаем усіх прыняць удзел у гэтай акцыі. Кожны ўдзельнік атрымае магчымасць бясплатна наведаць наш музей.

315