Выстава да дня нараджэння музея

03.02.2025 года ў Гудзевіцкім музеі адбылося адкрыццё выставы “Музей, якому служыш”, прымеркаванай да чарговай даты стварэння музея. Прысутным быў прапанаваны аповед пра стваральніка музея Алеся Мікалаевіча Белакоза, яго паплечніцу Веру Ігнатаўну Белакоз і яго паслядоўнікаў Вольгу Віктараўну Клімуць, Кацярыну Вітальеўну Басінскую, Вікторыю Сяргееўну Палойка, Таццяну Вітальеўну Прудзілка.

Экскурс у мінулае і сучаснасць старшага навуковага супрацоўніка Ліліі Іосіфаўны Рэйшэль суправаджаўся паказам фотаздымкаў, дзе супрацоўнікі музея, якія працавалі з 1968 па 2024 год, з наведвальнікамі ў розных залах музея і на розных мерапрыемствах.

Сваімі ўспамінамі аб пачатку стварэння музея падзялілася Зоя Уладзіміраўна Багдан.

Часовая экспазіцыя мае шмат цікавага матэрыялу. Наведайце наш музей.

277