«Як на Маслянай нядзелі мы бліночкаў захацелі»

Масленіца (мяккае слова і смачны тыдзень) у гэтым годзе цягнецца з 24.02.2025 г. па 02.03.2025 г. Цікава праводзяць яе сумесна УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” і філіял “Гудзевіцкі цэнтр вольнага часу і культуры”.

Гаспадыня знаёміць гасцей з назвай кожнага дня гэтага тыдня, традыцыямі, якія захаваліся да нашага часу. Важна тое, што вялікія круглыя, як сонца, бліны былі на стале штодзённа, а першы гарачы блін гаспадыня адносіла на дахавае акенца для продкаў. На стол рыхтаваліся самыя смачныя стравы, бо з наступнага панядзелка пачынаўся Вялікі пост і скаромніна забаранялася.

Галоўнымі на свяце былі конкурсы, забавы для дзяцей і моладзі: юнакі дужаліся сілаю, дзяўчаты плялі косы, гулялі ў снежкі, частаваліся блінамі з гарачым чаем.

На прыканцы свята вадзілі карагод вакол чучала Масленіцы, спявалі песні, якімі зіму праважалі, а вясну сутракалі.

Свята праходзіла весела, шумна, гучна.

283