У Гудзевіцкім музеі прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

13 сакавіка 2025 года ва УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якое краіна святкуе 15 сакавіка.

Пачалося мерапрыемства з урачыстага выканання гімна, а затым вучні Гудзевіцкай СШ з цікавасцю паслухалі інфармацыю пра гісторыю прыняцця Канстытуцыі ў Беларусі і яе асноўныя раздзелы.

Па іх зацікаўленасці да гэтага мерапрыемства можна зрабіць выснову, што яны ў нейкай меры адчулі сябе сапраўднымі грамадзянамі Беларусі.

561