
Практычна ўсе помнікі воінам-землякам былі ўсталяваныя ў населеных пунктах Гудзевіцкага сельскага савета ў шасцідзесятых. З гадамі многія запатрабавалі да сябе вялікай увагі ў плане рэканструкцыі. Сёлета абнаўляюць абеліск пастаўлены ў 1967 г. у в.Радзявічы на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. А напярэдадні галоўнага майскага свята, Дня Перамогі, калектыў Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея прывёў у парадак тэрыторыю каля помніка.