Адкрыццё выставы «Адзінай памяці верныя»

7 мая 2025 года ва УК "Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей" адбылося адкрыццё выставы “Адзінай памяці верныя”, прысвечанай 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У час экскурсіі наведвальнікі атрымалі адказы на пытанні пра падзеі, якія адбываліся ў час фашысцкай навалы на нашай тэрыторыі. Шмат інфармацыі пачулі пра воінаў-аднавяскоўцаў, якія змагаліся за Радзіму, разгледзелі ўзнагароды, ордэнскія кніжкі, фотаздымкі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Дружна ўсе, дарослыя і дзеці, праспявалі песню “День Победы”. Дзякуем за падтрымку філіялу “Гудзевіцкі цэнтр вольнага часу і культуры”.

Навучэнцы з цікавасцю ўдзельнічалі ў майстар-класе па вырабе салдацкіх пілотак. З апетытам частаваліся салдацкай кашай.

115