Вытрымкі з Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры

Вытрымкі з Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры

ГЛАВА 19
МУЗЕЙНАЯ СПРАВА


Артыкул 154. Музейная дзейнасць

1. Музейная дзейнасць ажыццяўляецца ў мэтах забеспячэння агульнадаступнасці культурных каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры, выкарыстання іх для эстэтычнага выхавання і культурнага развіцця грамадзян.

2. Музейная дзейнасць уключае ў сябе:

2.1. выяўленне прадметаў музейнага значэння;

2.2. камплектаванне музейных фондаў;

2.3. улік музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;

2.4. захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;

2.5. вывучэнне, выкарыстанне і папулярызацыю музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, у тым лiку шляхам правядзення на iх аснове навуковых даследаванняў архiўных, бiблiятэчных i iншых крынiц, публiчнага паказу музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, а таксама публiкацыi адпаведных матэрыялаў;

2.6. кансервацыю i рэстаўрацыю музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;

2.7. каталагiзацыю музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;

2.8. стварэнне і адкрыццё экспазiцый;

2.9. экскурсiйнае абслугоўванне наведвальнiкаў музеяў;

2.10. культурна-асветную работу і культурна-адукацыйную дзейнасць, звязаныя з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі, а таксама нематэрыяльнымі культурнымі каштоўнасцямі адпаведна профілю (профілям) музея;

2.11. вывучэнне, выкарыстанне і папулярызацыю нематэрыяльных культурных каштоўнасцей адпаведна профілю (профілям) музея;

2.12. правядзенне навукова-практычных семiнараў i канферэнцый, iншых мерапрыемстваў па музейнай справе.