Выстаўка «Святло матулінай душы»


Побач з намі жывуць і працуюць вельмі таленавітыя жанчыны. Прафесіі ў іх розныя, а ўменне стварыць прыгажосць сваімі рукамі аднолькавае.

УК «Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей» запрашае наведаць выставу работ мясцовых жанчын-майстрых «Святло матулінай душы». На выставе экспануюцца творы мастацтва, як з фондаў музея, так і ад прыватных асоб. Работы выкананы разнастайнай тэхнікай дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: вышыўка, ткацтва, вязанне кручком, папяровае лозапляценне і іншае.

Першапачаткова выстава планавалася як аднадзённая, прымеркаваная да мерапрыемства "Любоў да маці свет трымае", але выклікала надзвычайную цікавасць у наведвальнікаў, таму было вырашана працягнуць яе работу да 9 лістапада.


Рядом с нами живут и работают очень талантливые женщины. Профессии у них разные, а умение создать красоту своими руками одинаковое.

УК «Гудевичский государственный литературно-краеведческий музей» приглашает посетить выставку работ местных женщин-мастериц.

На выставке представлены предметы искусства, как из фондов музея, так и от частных лиц. Работы выполнены разнообразной техникой декоративно-прикладного искусства: вышивка, ткачество, вязание крючком, бумажное лозоплетение и т.п.

Изначально выставка планировалась как однодневная, приуроченная к мероприятию «Любовь к маме мир хранит», но вызвала большой интерес у посетителей, поэтому было решено продлить ее работу до 9 ноября.

1144