"Народнае ткацтва"

Імкнучыся адлюстраваць тэму ткацтва найбольш поўна, у музейнай экспазіцыі размясцілі ўсе прадметы, з дапамогай якіх з раслінкі лёну ці жмені воўны ствараліся спачатку ніткі, а потым і гатовыя тканыя вырабы. Таксама ў экспазіцыі прадстаўлены найбольш цікавыя ўзоры ткацкага майстэрства, згрупаваныя па прызначэнню: ручнікі, абрусы, паяскі, дываны і посцілкі, узоры народных строяў.

У цяперашняй экспазіцыі для падвойнага ткацтва выдзелена асобная зала. Тут размяшчаюцца як ранейшыя падвойныя дываны, так і работы Белакоз Веры Ігнатаўны, створаныя ў 1990-ых – 2000-ых гадах.