Майстар-клас па ткацтву паяскоў на свяце «Дажынкі-2022»

26 жніўня ў аг.Гудзевічы спраўлялі Дажынкі – свята заканчэння жніва. Як заўсёды мерапрыемства прайшло ўрачыста і святочна. А супрацоўніцы Гудзевіцкага музея правялі майстар-клас па ткацтву паясоў.

Зроблены клапатлівымі рукамі, упрыгожаны арнаментам – пояс быў неад’емнай часткай аддзення беларусаў, ужываўся ў мностве абрадаў, якія суправаджалі жыццё чалавека, а таксама выкарыстоўваўся ў побыце з рознымі мэтамі.

Святочная атмасфера толькі спрыяла магчымасці большаму колу людзей дакрануцца да старажытнага рамяства. Усім удзельнікам майстар-клас прынёс масу станоўчых эмоцый і практычных навыкаў.

663