Электронныя звароты

Звярнуцца ва ўстанову культуры “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” можна некалькімі спосабамі:


Электронныя звароты ва УК "Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей" накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (рэд. ад 28.06.2022).

Грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб рэалізуюць права на падачу электронных зваротаў толькі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Гэта сістэма прызначана для падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрымання адказаў (паведамленняў) на іх.

Доступ карыстальнікаў да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца праз сайт у сетцы Інтэрнэт  https://обращения.бел.


Застаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

  • змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
  • змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
  • сутнасць звароту выкладаецца з дапамогай спасылак на інтэрнэт-рэсурсы.

Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў (обращения.бел),за выключэннем выпадкаў, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ. 

Электронны зварот грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка (далей - грамадзянін), у абавязковым парадку павінен змяшчаць:
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • выкладанне сутнасці звароту.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
  • поўнае найменне юрыдычнай асобы;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
  • месца знаходжання юрыдычнай асобы;
  • выкладанне сутнасці звароту.

Парадак разгляду электронных зваротаў

Электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах. Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней за 1 месяц, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі. У выпадку, калі для вырашэння выкладзеных у звароце пытанняў неабходны здзяйсненне пэўных дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг), атрыманне інфармацыі з замежнай дзяржавы ў тэрмін, які перавышае месячны тэрмін, заяўніку ў тэрмін не пазней за адзін месяц з дня, наступнага за днём паступлення зварота, накіроўваецца пісьмовае паведамленне аб прычынах перавышэння месячнага тэрміну і тэрмінах здзяйснення такіх дзеянняў (выканання работ, аказання паслуг) або тэрмінах разгляду зварота па сутнасці.

Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай электроннай заявы.