Пісьмовыя звароты грамадзян

Звярнуцца ва ўстанову культуры “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” можна некалькімі спосабамі:

Звароты грамадзян і юрыдычных асоб, якія паступаюць у адрас УК «Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей», разглядаюцца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

 
Пісьмовыя звароты могуць быць пададзены ў ходзе асабістага прыёму альбо накіраваны з дапамогай паштовай сувязі на адрас: 231626, Гродзенская вобл., Мастоўскі р-н, аг. Гудзевічы, вул.Цэнтральная, 7, УК «Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей».

Парадак разгляду зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб

Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.
Пісьмовыя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, павінны ўтрымліваць:
  • найменне і (або) адрас арганізацыі альбо пасада і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) альбо ініцыялы асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) альбо ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).
Пісьмовы зварот юрыдычнай асобы павінен змяшчаць:
  • поўнае найменне юрыдычнай асобы;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
  • месца знаходжання юрыдычнай асобы;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.

Тэкст звароту павінен быць чытабельным, напісаны выразным, разборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.

Да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўніка, прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Пісьмовыя звароты, якія не адпавядаюць названым патрабаванням, могуць быць пакінутыя без разгляду з паведамленнем грамадзян у пяцідзённы тэрмін аб прычынах пакідання звароту без разгляду. Пасля ліквідацыі парушэнняў грамадзяне маюць права зноў звярнуцца ў дзяржаўны орган, іншую арганізацыю (да службовай асобы) у парадку, устаноўленым законам.

Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай ці электроннай заявы.