Музейны занятак «Рэха вайны»

Музейны занятак “Рэха вайны”, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшоў 2 ліпеня 2024 г. у Гудзевіцкім літаратурна-краязнаўчым музеі для выхаванцаў аздараўленчага лагера Гудзевіцкай СШ.

Вялікая Айчынная вайна для сучасных дзяцей – далёкая гісторыя. І калі не перадаць ім памяць таго, што перажылі людзі ў 1941-1945 гг., сувязь часу можа парвацца. Каб аднавіць гэтую сувязь, быў распрацаваны музейны занятак “Рэха вайны”.

Музейны занятак праходзіў у зале, дзе размешчаны часовыя экспазіцыі “Ахвяры жудаснай вайны” і “Была вайна… Была Перамога…”

Падчас занятку дзеці даведаліся пра асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і жыццё людзей у ваенны час. Пазнаёміліся з дакументамі і фотаздымкамі тых часоў, разгледзелі рэшткі зброі і вайсковай амуніцыі, чыталі франтавыя лісты і склалі “Ланцужок пажаданняў”.

Напрыканцы сустрэчы быў праведзены майстар-клас па вырабу пілоткі. Спачатку быў падрыхтаваны невялікі экскурс у гісторыю з’яўлення пілоткі, а затым кожны змайстраваў з паперы гэты незвычайны галаўны ўбор, сімвал савецкага салдата часоў Вялікай Айчыннай вайны, сімвал мужнасці, адвагі і самаадданасці.

244