Музей адкрыты для вас

1 кастрычніка адзначаецца Дзень пажылых людзей.

У Беларусі да Дня пажылых людзей праходзіць шмат акцый, у рамках якіх пенсіянеры могуць падарожнічаць, пазнаваць новае і такім чынам працягваць весці актыўны лад жыцця.

1 кастрычніка 2024 г. праходзіла рэспубліканская акцыя “Музей адкрыты для вас”, у рамках якой людзі шаноўнага ўзросту маглі бясплатна наведаць экспазіцыю музея па прад’яўленні пенсійнага пасведчання.

Мастоўскі раённы савет ветэранаў наведаў УК "Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей". У нас ветэраны працы змаглі акунуцца ў сялянскі побыт мінулых стагоддзяў, убачылі багацце і разнастайнасць тканых вырабаў, прылады для апрацоўкі лёну і для ткацтва і яшчэ шмат усяго незвычайнага.

Спадзяемся, наведвальнікі шаноўнага ўзросту правялі час цікава і пазнавальна.

318