
14 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца адно з самых цёплых святаў – Дзень маці. Яно займае асаблівае месца і з 1996 года праводзіцца штогод. Свята заклікана падтрымаць традыцыі паважлівага стаўлення да жанчыны, умацаваць сямейныя каштоўнасці, падкрэсліць значэнне ў нашым жыцці галоўнага чалавека – Маці.
З 21 кастрычніка 2022 года ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца з асаблівай павагай Дзень бацькі. Свята ўстаноўлена не выпадкова, бо для захавання традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, паўнавартаснага развіцця чалавека неабходна аб'яднанне намаганняў абодвух бацькоў, і сімвалізуе значнасць бацькоўскай ролі ў сям'і, грамадстве, выхаванні падрастаючага пакалення.
Сем дзён паміж гэтымі важнымі датамі назвалі Тыднем бацькоўскай любові. І ён прысвечаны кожнаму з бацькоў, іх падтрымцы і той любові, якую яны ўкладаюць у выхаванне сваіх дзяцей. Па ўсёй краіне на працягу сямі дзён праходзяць шматлікія мерапрыемствы.
Мы вельмі рады, калі да нас у музей прыходзяць сем’ямі!
Акрамя традыцыйных аглядных экскурсій па экспазіцыі музея, наш музей прапануе майстар-класы, тэатралізаваныя абрады, анімацыйныя і забаўляльныя праграмы, а таксама праводзяцца часовыя выставы з фондаў музея. Больш падрабязна са спісам паслуг можна азнаёміцца тут.
Чакаем вас у госці ўсёй сям’ёй!