Адкрыццё выставы «Юбілейны агляд — 2024»

30 кастрычніка 2024 г. у Гудзевіцкім літаратурна-краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё выстаўкі “Юбілейны агляд – 2024”.

Выстава "Юбілейны агляд" стала ўжо ў нашым музеі традыцыйнай, а прысвечана яна пісьменнікам-юбілярам, ​​з якімі вучні Гудзевіцкай школы і наш музей мелі ў свой час стасункі, цікавыя экспанаты пра якіх захоўваюцца ў нашых фондах.

2024 год юбілейны для Уладзіміра Скарынкіна і Івана Чыгрынава, Еўдакіі Лось і Аркадзя Куляшова, Алеся Якімовіча і Міхася Лынькова…

На выставе прадстаўлены лісты, рукапісы, кнігі і фотаздымкі пісьменнікаў-юбіляраў. Многія экспанаты з даравальнымі надпісамі ці аўтографамі аўтараў, што, вядома ж, надае ім яшчэ большую каштоўнасць.

Калі вы хочаце не толькі ўзгадаць раней вам вядомае, але і даведацца нешта новае і цікавае пра нашых слаўных і таленавітых юбіляраў, то запрашаем наведаць часовую экспазіцыю “Юбілейны агляд”. Выстава будзе працаваць да 27 лістапада.

432