
Восеньскія канікулы 2024 года для Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея прайшлі вельмі плённа.
Спецыялісты музея падрыхтавалі разнапланавую праграму ад класічных экскурсій да пазнавальных гульняў. Школьнікі змаглі пагрузіцца ў свет ведаў і яркіх уражанняў, удзельнічаючы ў займальных мерапрыемствах.
Асабліва папулярнымі сталі майстар-клас па вырабе народных абрадавых лялек-абярэгаў з нітак і анімацыйная праграма "Таямніцы ткацкага майстэрства".
Вялікі дзякуй, што наведалі наш музей! Спадзяемся, што для навучэнцаў час, праведзены ў музеі, прайшоў цікава і з карысцю.