
14 лістапада 2024 года праводзіцца абласны Дзень аховы працы з адзіным парадкам дня: «Грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове працы – залог забеспячэння правоў работнікаў на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы». Менавіта пільнасць прафсаюзаў і неабыякавасць калег даўно з'яўляюцца залогам забеспячэння правоў работнікаў. У тым ліку на тое, каб выконваць свае прафесійныя абавязкі ў здаровых і бяспечных умовах.
Акрамя таго, на тэрыторыі Гродзенскай вобласці з 11 па 17 лістапада 2024 г. праходзіць «Тыдзень нулявога траўматызму» з мэтай забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыях (недапушчэння ніводнага выпадку траўміравання) шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў норм аховы працы і прымянення мер па іх ліквідацыі.
Звяртаем увагу ўсіх працуючых на неабходнасць захавання працоўнай і вытворчай дысцыпліны, забеспячэння сваёй бяспекі і бяспекі тых, хто працуе побач.
ВЫКОНВАЮЧЫ ПРАВІЛЫ АХОВЫ ПРАЦЫ, ВЫ ЗАХАВАЕЦЕ СВАЁ ЗДАРОЎЕ І ЗДАРОЎЕ НАВАКОЛЬНЫХ.