Восеньская ўборка месцаў баявой і вайсковай славы

Восень – традыцыйны час навядзення парадку перад халадамі.

27 лістапада 2024 г. супрацоўнікі УК «Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей» прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол помніка землякам, загінуўшым ў Вялікую Айчынную вайну, у в.Радзявічы.

Добраўпарадкаванне памятнага месца – гэта тая малая частка спраў, з дапамогай якіх мы можам выказаць сваю падзяку ўсім, хто коштам уласнага жыцця падарыў нам мір і свабоду.

269