
У Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі на працягу ўжо некалькіх гадоў з’явілася добрая традыцыя. У снежні месяцы мы запрашаем да нас у госці пісьменнікаў і адчыняем для ўсіх ахвотных “Літаратурную гасцёўню”.
5 снежня 2024 года адбылася чарговая сустрэча з пісьменнікамі Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
У госці на нашу сустрэчу завіталі Людміла Кебіч, Дзмітрый Радзівончык, Вольга Алізар, Андрэй Дарожкін і Мікалай Іваноўскі. Традыцыйна на сустрэчу прыйшлі мясцовыя жыхары. Зноў гучалі цудоўныя вершы ў выкананні аўтараў, прысутныя мелі магчымасць задаць пісьменнікам свае пытанні, пазнаёміцца з міні-выстаўкай кніг, ахвяраваных музею пад час такіх сустрэч.
На светлую згадку аб цёплай снежаньскай сустрэчы пісьменнікі падарылі ў музей новыя кнігі, а Вольга Алізар і ўласнаручна вышыты ручнік.