Гудзевіцкая хата на цуды багата!

"Гудзевіцкая хата Дзеда Мароза" адчыніла свае гасцінныя дзверы для наведвальнікаў!

Вось ужо тыдзень, як маленькія госці прыязджаюць у наш музей, каб адправіцца ў цікавае падарожжа, напоўненае яркімі эмоцыямі і ўражаннямі. Дзеці знаёмяцца з беларускім Дзедам Марозам – загадкавай міфічнай істотай Зюзей, ўдзельнічаюць у вясёлых гульнях і віктарыне. А ў канцы сустрэчы атрымоўваюць салодкія падарункі.

Запісвайцеся і вы на нашы музейныя зімовыя праграмы.

297