
Напярэдадні зімовых святаў у кожнага з нас прачынаецца жаданне зрабіць сваімі рукамі ўпрыгажэнні на ёлку, стварыць сувеніры родным і сябрам. Таму ў Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі прайшлі майстар-класы па вырабе ёлачных цацак з хваёвых шышак. Дзеці з задавальненнем акунуліся ў працу і ў ходзе майстар-класаў прыгожа аформілі шышкі.
Цёплая атмасфера, сумесная праца і навагодняя тэматыка майстар-класа дапамаглі ўсім адчуць набліжэнне святаў. Створаныя сваімі рукамі навагоднія цацкі дзеці забралі з сабой, каб упрыгожыць імі свае навагоднія ёлкі.