Чэрвень
Асноўная тэма чэрвеньскага адзінага дня інфармавання – «Беларусь – краіна магчымасцяў. Маладзёжная палітыка на сучасным этапе».
Іншыя тэмы гэтага дня: процідзеянне карупцыі і незаконнаму абароту наркотыкаў, правілы бяспечнага адпачынку на прыродзе, прафілактыка вытворчага траўматызму на жніве, забеспячэнне бяспечных канікул для дзяцей.
Усе матэрыялы можна знайсці па спасылцы.
Май
Майскі дзень інфармавання праводзіцца ў Дзень сям'і, які ўся краіна адзначае 15 мая, таму галоўныя тэмы прысвечаны пытанням сямейнай палітыкі беларускай дзяржавы: «Здаровая нацыя як аснова развіцця Беларусі», «Сямейнае выхаванне як аснова моцнай дзяржавы. Аб мерах дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей».
Яшчэ дзве тэмы прысвечаны пытанням бяспекі: "Аб негатыўных наступствах тытунекурэння. Сусветны дзень без тытуню" і "Бяспека на вадзе. Бяспека дзяцей на канікулах. Наступствы пала сухой расліннасці. Лясныя і тарфяныя пажары".
Усе матэрыялы можна знайсці па спасылцы.
Красавік
Асноўная тэма красавіцкага АДІ: «Подзвігу народа жыць у вяках. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне» (спасылка на прэзентацыю «Подзвігу народа жыць у вяках»).
Таксама закрануты тэмы «Аб мерах супрацьдзеяння экстрэмізму і тэрарызму, рэабілітацыі нацызму. Прыкметы ўцягвання моладзі ў дэструктыўную дзейнасць праварадыкальных груповак», «Прафілактыка хатняга гвалту», «Палы сухой расліннасці. Адпачынак на прыродзе».
У рамках правядзення дня інфармавання рэкамендуецца арганізаваць прагляд фільма "Генацыд: без права на забыццё".
Усе матэрыялы можна знайсці па спасылцы.
Сакавік
На парадку дня сакавіцкага АДІ чатыры тэмы. Галоўная – "Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – прававы фундамент адзінства і працвітання беларускага народа". Іншыя: "Аб мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў. Рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы прафілактыкі наркаманіі сярод насельніцтва і рэсацыялізацыі нарказалежных асоб"; "Аб прафілактыцы злачынстваў, звязаных з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій"; "Тонкі лёд. Навядзенне парадку на прыдамавой тэрыторыі. Палы сухой расліннасці. Бяспека дзяцей на канікулах. Прафілактычная акцыя "За бяспеку разам!"
Усе матэрыялы можна знайсці па спасылцы.
Люты
Галоўныя тэмы лютаўскага дня інфармавання – вынікі пяцігодкі як аснова стратэгіі паспяховага развіцця нашай краіны; вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзеншчыны за мінулую пяцігодку; Мастоўскі раён: шлях даўжынёю ў 85 гадоў. Як заўсёды, не застаюцца без увагі пытанні бяспекі насельніцтва, ад дарожнага руху да прычын пажараў у жылым сектары і рызыкі выхаду на лёд на вадаёмах.
Усе матэрыялы можна знайсці па спасылцы.
Студзень
Ключавая тэма першага ў гэтым годзе АДІ – "Удзел у выбарах – права і грамадзянскі абавязак кожнага".
Нязменна прысутнічалі пытанні бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва: "Аб мерах процідзеяння экстрэмізму і тэрарызму. Адказнасць за рэгістрацыю на інтэрнэт рэсурсах, прызнаных экстрэмісцкімі, распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў у глабальнай сетцы Інтэрнэт" і "Бяспека пячнога ацяплення. Аўтаномныя пажарных апавяшчальнікі. Бяспека зімовых забаў (горкі, цюбінгі, лёд)".
У рамках правядзення дня інфармавання рэкамендаваны да прагляду фільм «ПРЕОБРАЖЕНИЕ. Гродненщина 30 лет спустя».
Усе матэрыялы можна знайсці па спасылцы.