Адзіны дзень інфармавання 2024 г.

Снежань

"БЕЛАРУСЬ - КРАІНА МІРУ І ЗГОДЫ", як бяспечна правесці святы, у чым небяспека набіраючай абароты гульняманіі, прафілактыка экстрэмізму – тэмы снежаньскага адзінага дня інфармавання.

Усе матэрыялы можна знайсці па спасылцы.


Лістапад

У лістападаўскім парадку дня галоўнай тэмай сталі будучыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Стварэнне безбар'ернага асяроддзя, выхаванне ў грамадстве паважлівага стаўлення да правоў і годнасці інвалідаў – яшчэ адна важная тэма, якой у нашай краіне надаецца ўсё больш увагі. І як звычайна, тэмы бяспекі і аховы правапарадку: аб супрацьдзеянні гандлю людзьмі, аб наступствах неасцярожнага курэння, няправільнага абыходжання з піратэхнікай і выхаду на тонкі лёд.

Пры правядзенні 21 лістапада 2024 года АДІ рэкамендуецца арганізаваць прагляд дакументальнага фільма "Покушение на Президента Беларуси".

Усе матэрыялы можна знайсці па спасылцы.


Кастрычнік

У кастрычніку асноўнымі тэмамі АДІ сталі: сямейнае выхаванне як аснова моцнай дзяржавы, а таксама прыкметы ўцягвання моладзі ў дэструктыўную дзейнасць праварадыкальных груповак. Пільная ўвага ўдзяляецца фарміраванню здаровага ладу жыцця, прафілактыцы негатыўных наступстваў тытунекурэння, ужывання алкагольных напіткаў і наркатычных рэчываў. Пытанні бяспекі таксама ўваходзяць у парадак дня кожнага АДІ: "Неасцярожнае курэнне. Навядзенне парадку на прыдамавой тэрыторыі. Ацяпляльныя прыборы".

Усе матэрыялы можна знайсці па спасылцы.


Верасень

Традыцыйна ў трэці чацвер месяца прайшоў Адзіны дзень інфармавання.

Асноўныя тэмы вераснёўскага дня інфармавання гучаць так: "Мы разам назаўжды: да 85-годдзя ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР", "Прафілактыка дамашняга насілля", "Гродзеншчына – рэгіён са знакам якасці", "Бяспека дзяцей на дарозе – задача дарослых", "Калі заблудзіўся ў лесе. Падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона. Неасцярожнае курэнне".

Усе матэрыялы можна знайсці па спасылцы.


Жнівень

Асноўнай тэмай жнівеньскага парадку дня стала "Інфармацыйная гігіена або як не стаць ахвярай дэзінфармацыі".

За ёй ідуць вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці і Мастоўскага раёна за студзень-чэрвень 2024 г. Работа адзінага партала электронных паслуг і мабільнага дадатку «Е-ПАСЛУГА». Правядзенне дыспансерызацыі дарослага і дзіцячага насельніцтва і прафілактыка захворванняў. Бяспечныя паводзіны ў лесе і акцыя "У цэнтры ўвагі – дзеці!"

У рамках правядзення дня інфармавання рэкамендуецца арганізаваць прагляд членамі працоўнага калектыву фільма "Хацелі ўдарыць па Беларусі". Актывістка збеглых пра план з дронамі," Ліцвінах», вяртанне".

Усе матэрыялы можна знайсці па спасылцы.


Ліпень

30-годдзю інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь прысвечана галоўная тэма ліпеньскага дня інфармавання «Моцны лідар – гарант стабільнасці і бяспекі дзяржавы».

Супрацьдзеянне карупцыі, экстрэмізму і тэрарызму, рэабілітацыі нацызму, прадугледжаная законам адказнасць за рэгістрацыю на інтэрнэт рэсурсах, прызнаных экстрэмісцкімі, распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў у глабальнай сетцы Інтэрнэт, бяспека дзяцей на канікулах, бяспека на вадзе і ў лесе, прафілактыка пажараў – гэтыя тэмы таксама ўключаны ў праграму дня.

Усе матэрыялы можна знайсці па спасылцы.


Чэрвень

Чэрвеньскі дзень інфармавання прысвечаны 80-годдзю вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, таму асноўная яго тэма – «БЕЛАРУСЬ – АД ВЫЗВАЛЕННЯ ДА НЕЗАЛЕЖНАСЦІ». Таксама асвятляюцца тэмы аб вытворчым траўматызме, бяспецы ўборачнай кампаніі і летняга адпачынку, незаконным абароце наркотыкаў.

У рамках правядзення дня інфармавання рэкамендуецца арганізаваць прагляд членамі працоўнага калектыву фільма «ИСТОРИЯ ПРЕДАТЕЛЯ. Кобель».

Усе матэрыялы можна знайсці па спасылцы.


Май

Асноўная тэма майскага дня інфармавання - ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь. На парадку дня таксама пытанні бяспекі дзяцей, у якіх хутка пачнуцца летнія канікулы, і прафілактыкі кіберзлачыннасці.

У рамках правядзення дня інфармавання рэкамендуецца да прагляду членамі працоўнага калектыву фільм «ДЕТИ на прицеле. ЗАВЕРБОВАННЫЕ врагом».

Усе матэрыялы можна знайсці па спасылцы.


Красавік

Асноўнымі тэмамі красавіцкага інфармацыйнага чацвярга сталі «Супрацьдзеянне і прафілактыка злачыннасці, звязанай з замахам на палавую недатыкальнасць і палавую свабоду непаўналетніх у Рэспубліцы Беларусь», «Адказнасць за рэгістрацыю на інтэрнэт-рэсурсах, прызнаных экстрэмісцкімі, распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў у глабальнай сетцы Інтэрнэт», «Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту», «Палы сухой расліннасці. Адпачынак на прыродзе. Акцыя «За бяспеку разам!»

Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі таксама рэкамендуе да прагляду дакументальны фільм «Зачистка».


Сакавік

Галоўнай тэмай сакавіцкага АДІ стала «Рэспубліка Беларусь: праекты будучыні»: аб развіцці атамнай энергетыкі ў нашай краіне, дасягненнях у галіне біятэхналогіі, інфарматызацыі і штучнага інтэлекту, касмічнай галіны і іншых праектах, якія маюць важнае значэння для Беларусі.

На парадку дня таксама процідзеянне незаконнаму абароту наркотыкаў, навядзенне парадку на прыдамавой тэрыторыі, палы сухой расліннасці, бяспека дзяцей на канікулах і прагляд дакументальнага фільма, прысвечанага дзейнасці экстрэмісцкіх арганізацый.


Люты

Галоўная тэма інфармацыйнай павесткі – “Выбары дэпутатаў 2024”. Разам з дадзенай тэмай абмяркоўваюцца таксама вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці за мінулы год і пытанні бяспекі грамадзян у быту. Дапоўніць АДІ рэкамендуюць праглядам і абмеркаваннем фільма па прафілактыцы экстрэмізму «Армия Крайова: цена предательства».

Матэрыялы Адзінага дня інфармавання можна вывучыць па спасылцы.


Студзень

Тэмы студзеньскага дня інфармавання былі разнастайнымі, але галоўныя: "Год якасці – залог поспеху сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны", прысвечана абвяшчэнню 2024 года Годам якасці ў Беларусі, і "Асаблівасці правядзення першага адзінага дня галасавання. Выбарчая кампанія 2024 года". 

Нязменна прысутнічалі пытанні бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва: антытэрарыстычнай бяспекі і прафілактыкі экстрэмізму, спраўнасці пячнога ацяплення, карысці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, небяспекі тонкага лёду.

Па спасылцы можна азнаёміцца з матэрыяламі Адзінага дня інфармавання.