
21 лютага 2025 г. – Міжнародны дзень роднай мовы. УК "Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей" і ДУА "Гудзевіцкая сярэдняя школа" з адказнасцю аднесліся да гэтай даты. З гэтай нагоды на базе музея былі праведзены заняткі пад назвай "Шануйце роднае слова".
У музей прыйшлі вучні 5, 6, 8 і 10 класаў. Удзельнікі прынялі ў правядзенні ўрокаў самы актыўны ўдзел: успаміналі выказванні літаратурных дзеячаў пра родную мову, зацікавіліся альбомам "Любі і шануй родную мову", у якім змешчана перапіска вучняў Гудзевіцкай СШ з паэтамі і празаікамі, складалі і чыталі пазлы на гэтую тэму, выконвалі заданні на магнітнай дошцы.
Урокі, на думку вучняў, былі цікавыя, змястоўныя, карысныя і заставілі задумацца пра ўласную годнасць чалавека-беларуса.