Адкрыццё выставы «Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць»

19 лютага 2025 г. адбылося адкрыццё выставы "Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць". Прысутныя пазнаёміліся з матэрыяламі, размешчанымі на планшэтах перасоўнай выставы, прадстаўленымі Літаратурным музеем Максіма Багдановіча. Тут шмат адведзена месца фотаздымкам пра дзяцінства і юнацтва, бацькоў, сяброў, вучобу, жыццё Максіма Багдановіча ў Ніжнім Ноўгарадзе і Яраслаўлі.

З цікавасцю наведвальнікі мерапрыемства разглядалі планшэт са зборнікам вершаў "Вянок", а затым слухалі раманс "Зорка Венера". Завяршылася ўсё невялікім квэстам па выставе, да якога вучні аднесліся з адказнасцю і справіліся на "выдатна".

Матэрыял вельмі пазнавальны і цікавы. Наведайце і вы гэтую выставу ― не пашкадуеце!

305