
Напярэдадні святкавання 80-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” далучаецца да акцыі “Вокны Перамогі"!
Акцыя "Вокны Перамогі" - гэта ініцыятыва, якая дазваляе людзям выказаць падзяку ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, ушанаваць памяць загінуўшых і адзначыць Дзень Перамогі, нават знаходзячыся дома. Акцыя стала асабліва папулярнай у 2020 годзе, калі з-за пандэміі COVID-19 масавыя мерапрыемствы былі абмежаваныя, і людзі шукалі новыя спосабы адзначыць свята.
Далучыцца да акцыі вельмі проста. Удзельнікі ўпрыгожваюць вокны сваіх дамоў, кватэр, офісаў або ўстаноў сімволікай, звязанай з Днём Перамогі: малюнкі на тэму Перамогі, ваенныя фатаграфіі, вітражны роспіс, аплікацыя і г.д.