Дзень музеяў 2025

18 мая ўсе музеі свету адзначалі свята – Міжнародны дзень музеяў. У гэты дзень дзверы Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея былі адчынены для ўсіх жадаючых. І яны знайшліся.

Для прысутных было прапанавана наступнае: экскурсіі па літаратурных залах, па залах лёну і ткацтва, па выставах “Ахвяры жудаснай вайны” і “Адзінай памяці верныя”.

Удзельнікі мерапрыемства далучыліся да нацыянальнай культуры праз удзел у майстар-класе па ткацтву.

З захапленнем госці ўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні “Скарбы нашай зямлі”, атрымалі ўзнагароды і з добрым настроем пакінулі музей да новай сустрэчы.

84