
Апошні тыдзень лютага прайшоў вельмі насычана. Дадатковыя канікулы для вучняў 1-2 класаў супалі з Масленічным тыднем. І жадаючых наведаць нашу анімацыйную праграму “А мы Масленку чакалі…” – было шмат. На ёй дзеці даведаліся пра народныя традыцыі святкавання Масленіцы, звычаі і абрады масленічнага тыдня, гульні і забавы, і, вядома, пачаставаліся блінамі з гарбатай.
Вялікі дзякуй супрацоўнікам філіяла “Гудзевіцкі цэнтр вольнага часу і культуры” ДУ "Мастоўскі раённы цэнтр культуры" (сумесна з імі і ладзіцца анімацыйная праграма), за тое, што былі з намі ўвесь тыдзень.