
2 лістапада ў г.Масты адбыўся абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2024". Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей таксама прыняў удзел у гэтым маштабным мерапрыемстве. Мы сталі часткай музейнага дворыка "Ад зярнятка да матчынага хлеба" і прадстаўлялі экспазіцыю, прысвечаную працэсу вырошчвання і ўборкі збожжа. На пляцоўцы нашага музея можна было ўбачыць плуг, серп, цэп і іншыя сельскагаспадарчыя прылады працы, а таксама розныя віды збожжавых культур. Тут жа кожны жадаючы мог паспрабаваць абмалаціць сноп цэпам і навобмацак вызначыць разнавіднасць збожжа ў мяшочках.