
Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей (дакладней, этнаграфічны аддзел "Сялянская хатка") стаў часткай вельмі важнага праекта "Хлеб Адзінства".
Хлеб - гэта жыццё. Хлеб - гэта сімвал роднай хаты і Радзімы. Хлеб - гэта веліч нялёгкай працы. Хлеб - гэта сімвал адзінства і сяброўства беларускага народа. Хлеб - гэта больш, чым проста набор інгрэдыентаў. Як і беларускі народ - гэта не проста людзі з розных куткоў нашай краіны. Гэта традыцыі, звычаі, культура, аб'яднаныя вялікім пачуццём адзінства.