
29 студзеня 2025 г., у апошнюю сераду месяца, дзень бясплатнага наведвання музеяў Беларусі, у Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей завіталі вучні Гудзевіцкай СШ. Навучэнцам было прадастаўлена экскурсійнае абслугоўванне па пастаяннай эскпазіцыі музея і выставе “Ахвяры жудаснай вайны”, прысвечанай генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Дзякуючы падпісанаму пагадненню аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры і Міністэрствам адукацыі апошняя серада кожнага месяца з'яўляецца адзіным бясплатным днём наведвання для школьнікаў і навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэдне спецыяльную адукацыю.
Абавязковы папярэдні запіс!!!