Адкрыццё выставы «Велікодныя традыцыі»

×

Паведамленне пра статус

Thank you for your vote.

9 красавіка 2025 г. у Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё выставы «Велікодныя традыцыі».

Паважаным госцем на мерапрыемстве быў пратаіерэй прыхода царквы Раства Прасвятой Багародзіцы аг.Гудзевічы Мікалай Сень, які распавядаў пра значэнне галоўнага хрысціянскага свята – Вялікадня і іконы, прадстаўленыя на выставе.

Прысутныя таксама з цікавасцю паслухалі пра перадсвяточныя традыцыйныя прыгатаванні мінулых гадоў і цяперашняга часу. З увагай разглядалі экспанаты, прадстаўленыя з уласных фондаў музея.

Зазірніце, калі ласка, і Вы на выставу. Даведаецеся шмат новага і цікавага. Выстава будзе працаваць па 7 мая 2025 г.

P. S. У рамках выставы «Велікодныя традыцыі», па папярэдняму запісу, мы праводзім інтэрактыўныя гульні і майстар-класы.

250