
9 студзеня 2025 года выхаванцы Гудзевіцкага дзіцячага сада наведалі выставу "Навагоднія дзівосы". Дзеці з цікавасцю разглядалі савецкія ёлачныя цацкі і святочныя кампазіцыі. Кожны куток выставы быў напоўнены атмасферай свята і цудаў!
Паважаныя сябры! Для працягу святочнага настрою запрашаем вас наведаць выставу"Навагоднія дзівосы".Дзядулі і бабулі, таты і мамы, прыходзьце сем'ямі на выставу. Вярніцеся на гадзінку ў сваё дзяцінства, раскажыце аб вашай ёлцы дзецям і ўнукам, падарыце сабе свята!