
У Гудзевіцкім літаратурна-краязнаўчым музеі ў рамках мерапрыемства “Жанчына – крыніца прыгажосці”, прысвечанага Дню маці, прайшоў майстар-клас па ткацтве і на маленькіх, і на вялікіх кроснах.
Удзельніцы майстар-класа змаглі не толькі ўбачыць працэс ткацтва, але і паўдзельнічаць у ім. Для некаторых жанчын майстар-клас стаў магчымасцю вярнуцца ў дзяцінства і юнацтва, калі яны самі актыўна працавалі за ткацкім станком.